Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.09.2022

Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 верасня 2022 г. у раёне праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

У рамках Тыдня ва ўсіх установах адукацыі раёна адбудзецца шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці.

Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года арганізаваны рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Пры правядзенні мерапрыемстваў рэкамендуецца выкарыстоўваць рэспубліканскі План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы.

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

 Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!