Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.05.2021

Последний звонок, экзамены и выпускной бал Малоритский район

На зыходзе яшчэ адзін навучальны год. Аб асаб­лі­васцях яго завяршэння, правядзення выпускных экза­менаў і вечароў карэспандэнт раённай газеты «Голас часу» гутарыць з начальнікам аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Таццянай Лаўрэенка.

— Таццяна Міхайлаўна,  калі сёлета празвініць апошні званок для вучняў устаноў адукацыі Маларытчыны?

—  Урачыстыя мерапрыемствы “Апошні званок” для вучняў IX і ХІ класаў ва ўстановах  адукацыі Маларытчыны будуць праводзіцца 29 мая (пачатак у 9.00) на свежым паветры (на тэрыторыі ўстановы адукацыі), а для астатніх вучняў – 31 мая.

— А як будуць арганізаваны выпускныя экзамены?

— Выпускныя экзамены для вучняў 9 і 11 класаў  сёлета пройдуць у перыяд з 1 па 9 чэрвеня. Тэрміны іх правядзення ў пісьмовай форме вызначаны Міністэрствам адукацыі (для вучняў 9 класаў – 2, 4, 8 чэрвеня, для вучняў 11 класа – 1, 3, 7 чэрвеня),  у вуснай форме  — вызначаюцца ўстановамі адукацыі.

Вучні 9-х класаў будуць здаваць тры абавязковыя экзамены: па беларускай і рускай мове — у пісьмовай форме (дыктант), матэматыцы — у пісь­­мовай форме (кантрольная работа). Для вучняў 11-х класаў прадугледжаны чатыры абавязковыя экзамены: па бе­ларускай ці рускай мове — у пісьмовай форме (пераказ), матэматыцы — у пісьмовай форме (кантрольная работа). Акрамя таго, адзінаццацікласнікі яшчэ будуць здаваць  экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі ў вуснай форме (па экзаменацыйных білетах). Выпускныя экзамены па вучэбных прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, будуць пачынацца ў 9.00.

— Колькі часу адводзіцца на выкананне экзаменацыйнай работы?

— На правядзенне выпускных экзаменаў ў пісьмовай форме ў 9 класе адводзіцца 4 астранамічныя гадзіны па матэматыцы, 1 астранамічная гадзіна – па беларускай і рускай мове, у 11 класе – 5 аст­ранамічных гадзін  па матэматыцы,  4 астранамічныя га­дзіны – па беларускай і рускай мове. Між іншым, тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме абвяшчаюцца праз сродкі масавай інфармацыі. У 2021 годзе, як і ў папярэднія гады, тэксты і заданні будуць аб’яўляцца па тэлебачанні і радыё, размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі.

— Таццяна Міхайлаўна,  коль­кі часу даецца вучню для падрыхтоўкі адказу на вус­ным экзамене?

– Для падрыхтоўкі да адказу на выпускным экзамене вучню адводзіцца не больш за 30 хвілін.

— Як сёлета пройдуць выпускныя вечары?

— Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 10 чэрвеня ва ўстановах адукацыі раёна на свежым паветры. Уручэнне пасведчанняў аб базавай адукацыі пройдзе таксама 10  чэрвеня ва ўстановах адукацыі.

Плануецца, што раённы выпускны баль пройдзе ў гэты ж  дзень, 10 чэрвеня, на гарадской плошчы.

Источник: Голас часу