Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.05.2017

Метадычная скарбонка для калег

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама (начальнік Т.М.Лаўрэенка) пастаянна працуе над пытаннямі павышэння майстэрства і ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў, сістэматычна вывучае, абагульняе і распаўсюджвае перадавы вопыт лепшых педагогаў, шукае новыя  прагрэсіўныя формы і метады працы для ўсіх ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Спрыяюць гэтаму розныя мерапрыемствы. Адно з іх прайшло нядаўна на базе СШ №2 г.Маларыты. Гэта раённы фестываль метадычных матэрыялаў “Сучасная адукацыя: ад педагагічнага майстэрства – да якасці”.

У 5 секцыях было заслухана 107 выступленняў. Педагогі Маларытчыны на суд журы “прэзентавалі” свае творчыя работы. Падчас фестывалю было прадстаўлена 52 метадычныя распрацоўкі вучэбных заняткаў, 23 -  пазакласных мерапрыемстваў, 10 - майстар-класаў, 9 - педагагічных праектаў, 6 -прэзентацый да вучэбных заняткаў, 7- заняткаўу рамках пазаўрочнай дзейнасці па прадмету. Некаторыя педагогі прадстаўлялі не адну распрацоўку, а некалькі. Гэта, напрыклад, І.П.Аксянюк, настаўніца раённай гімназіі (3), Г.А.Курганюк, настаўніца Гвозніцкага д/с-СШ (3), Н.Г.Бірыла, настаўніца Хаціслаўская СШ (2), Н.А. Асіпук, настаўніца раённай гімназіі (2), І.І.Сацюк, настаўніца раённай гімназіі (2), К.Я.Алесік, настаўніца Олтушскай СШ (2), Т.А.Мартынюк, настаўніца раённай гімназіі (2), В.С.Пацук, настаўнік Лукаўскай СШ (2), Л.І.Курдзюк, настаўніца Ляхавецкага д/с-СШ (2), В.Ю.Рабчынская, настаўніца Чарнянскай СШ (2) і інш.

Урок – гэта самае важнае ў педагагічнай дзейнасці кожнага настаўніка, бо ён  з’яўляецца асноўнай формай арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Менавіта ад праведзеных урокаў залежыць якасць адукацыі і наогул ступень навучанасці выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Усё самае важнае і самае галоўнае для вучня адбываецца на ім. Пра гэтага ў сваіх выступленнях гаварылі В.М.Галюк і А.В.Струнец, настаўнікі пачатковых класаў, а таксама А.В.Ляўковіч, настаўніца інфарматыкі, і Л.В.Алесіюк, настаўніца англійскай мовы Маларыцкай раённай гімназіі, Н.П.Мрочка, настаўніца пачатковых класаў Хаціслаўскай СШ, І.В.Каралюк, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Олтушскай СШ, А.В.Бурда, настаўніца рускай мовы і літаратуры Пажэжынскай БШ і інш.

Асабліва папулярнымі і запатрабаванымі ў апошні час сталі майстар-класы. Іх, як правіла, праводзяць вопытныя і высокакваліфікаваныя настаўнікі. Першыя майстар-класы на Маларытчыне былі дадзены ў 2006/2007 навучальным годзе.

-Мы тады сумняваліся, ці патрэбна такая форма работы нам, - гаворыць А.П.Краўчанка, загадчыца Маларыцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. – Аднак хутка пераканаліся, што гэта ў сучасных умовах проста неабходна. Бо новае і прагрэсіўнае, вартае ўвагі і ўкаранення ў практыку, адразу даносіцца да многіх педагогаў. Настаўнік-майстар перадае свой вопыт шляхам прамога і каменціраванага паказу дзянняў, метадаў, прыёмаў, форм педагагічнай творчасці.

На раённым фестывалі метадычных матэрыялаў цікавасць у прысутных выклікалі майстар-класы “Развіццё звязнай мовы выхаванцаў другой малодшай групы сродкамі тэатральна-гульнёвай дзейнасці” (В.С.Карабейка, выхавальнік я/с №2),  “Метад замены множніка” (Т.М.Дацык, настаўніца матэматыкі раённай гімназіі), “Выкарыстанне мнематэхнічных прыёмаў пры вывучэнні мікраскапічнай будовы элементаў эпідэрміса ліста” (Н.А.Шпетная, настаўніца біялогіі раённай гімназіі), “Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў ў выкладанні гісторыі і грамадазнаўства” (В.М.Касцючык, настаўнік гісторыі Ланской СШ), “Выкарыстанне магчымасцей інтэрактыўнай дошкі на ўроках геаграфіі” (Т.А.Мартынюк, настаўніца геаграфіі раённай гімназіі) і інш. Майстар-класы даюць магчымасць хутка і дэталёва  пазнаёміцца  з сутнасцю вопыту работы, “убачыць” метады, прыёмы і сродкі, якія павышаюць якасць адукацыі.

-Педагагічны праект - гэта такая распрацаваная сістэма дзеянняў настаўніка, якая накіравана на рэалізацыю пэўнай, канкрэтнай задачы, пры гэтым удакладняецца ролю і месца ўсіх дзеянняў, удзельнікі працэсу, час і ўмовы, якія спатрэбяцца для эфектыўнага вырашэння праблемы,- кажа Святлана Уладзіміраўна Леўчанка, метадыст Маларыцкага РВМК. - Яны бываюць розныя: даследчыя, творчыя, гульнёвыя, інфармацыйныя, практыка-арыентавацыя… Аднак усе скіраваны на адно: на выніковасць адукацыйнага працэсу.

Падчас раённага фестывалю метадычных матэрыялаў былі прадстаўлены праекты “Мова руху як сродак развіцця танцавальнай творчасці на музычных занятках у старэйшай групе” (І.С.Хатынюк, музычны кіраўнік я/с №1), “Як зрабіць вучэбны занятак эфектыўным” (В.С. Пацук, настаўнікхіміі Лукаўскай СШ) і інш.

Метадычная работа сёння - адна з асноўных частак адзінай сістэмы бесперапыннай адукацыі педагагічных кадраў, павышэння іх прафесійнай кваліфікацыі. Пад метадычнай работай настаўнікаў разумеюць цэласную сістэму, якая заснавана на дасягненнях псіхолага-педагагічнай навукі, канкрэтным аналізе індывідуальнай дзейнасці і скіравана на ўсебаковае павышэнне прафесійнага майстэрства кожнага педагога, на ўзбагачэнне і развіццё яго творчага патэнцыялу. Галоўнае ж у метадычнай рабоце - аказанне практычнай дапамогі педагогам. Гэтаму якраз і паспрыяе раённы фестываль метадычных матэрыялаў “Сучасная адукацыя: ад педагагічнага майстэрства – да якасці”. Ён таксама будзе яшчэ садзейнічаць удасканаленні прафесійнага росту і кампетэнцый педагогаў, рэалізацыі творчага патэнцыялу.

                                                              Мікалай НАВУМЧЫК

На здымках: падчас правядзення раённага фестывалю метадычных матэрыялаў.

Фота аўтара.