Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.04.2019

Па вопыт ‒ у гімназію

29 сакавіка на базе раённай гімназіі прайшоў абласны семінар кіраўнікоў раённых метадычных аб’яднанняў намеснікаў дырэктараў школ, гімназій і ліцэяў Брэсцкай вобласці. Педагогі раённай гімназіі дзяліліся сваім напрацаваным вопытам работы з калегамі Брэстчыны. Асноўнай тэмай сустрэчы стала пытанне “Якасць адукацыі і магчымасці яе павышэння ва ўмовах установы адукацыі”.

Раённая гімназія сёння – самая маладая ўстанова адукацыі на Маларытчыне. Адлік свайго існавання яна бярэ з 15 жніўня 2009 года, калі была створана ў выніку рэарганізацыі раённага ліцэя г.Маларыта і СШ №3 ва ўстанову адукацыі новага тыпу. Але нягледзячы на гэта, раённая гімназія займае ў раёне першыя пазіцыі па многіх паказчыках. Калі гаварыць пра якасць адукацыі, то пад увагу найперш неабходна браць наступнае: вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (за 2018 год сярэдні бал па ўсіх прадметах, якія здавалі выпускнікі, быў вышэйшы за рэспубліканскі), удзел у прадметных алімпіядах (у 2019 годзе на другім этапе вучні заваявалі 24 дыпломы), паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы (за мінулы год гэты паказчык склаў 83,8%), выніковы ўдзел у творчых, інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтвах і інш. Пра якасць адукацыі сведчыць і той факт, што Маларыцкая раённая гімназія ў красавіку 2016 года праходзіла працэдуру акрэдытацыі на пацвярджэнне адпаведнасці заяўленаму віду. Прайшла яе паспяхова.

Дасягнутыя вынікі – гэта штодзённая праца ўсяго педагагічнага калектыву. Між іншым, палова педагогаў установы адукацыі мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Для задавальнення адукацыйных запытаў вучняў і развіцця іх творчых здольнасцей у раённай гімназіі створана дыферэнцыраванае адукацыйнае асяроддзе, пабудаванае на прынцыпах кампетэнтнаснага падыходу. З гэтай мэтай у гэтым навучальным годзе адкрыта 116 груп факультатываў рознай накіраванасці, функцыянуе 9 рэсурсных цэнтраў,   6 міжшкольных факультатываў, 31 аб’яднанне па інтарэсах, а таксама 12 платных факультатываў.

Падчас адкрыцця абласнога семінару выступіла метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра упраўленчай дзейнасці ў адукацыі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Галіна Шапавалава. Начальнік аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Таццяна Лаўрэенка расказала аб адукацыйнай прасторы раёна, акцэнтавала ўвагу на стане, перспектывах развіцця. Далей адбылося знаёмства з вопытам работы Маларыцкай раённай гімназіі па павышэнні якасці ведаў вучняў. Яго прэзентавалі: дырэктар Алена Серада, намеснікі дырэктара Данута Ткачук, Мікалай Навумчык, Наталля Асіпук. Пасля ўдзельнікам абласнога семінару была прапанавала экскурсія па ўстанове адукацыі, наведванне краязнаўчага музея “Спадчына”.

Выклікала цікавасць у гасцей з рэгіёнаў вобласці і прадстаўленая панарама метадычнага вопыту. Увазе ўдзельнікам абласнога семінару быў прапанаваны фрагмент пасяджэння гімназічнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы (кіраўнік Алена Сезік), фрагмент правядзення заняткаў раённага рэсурснага цэнтра па хіміі для вучняў 11-ых класаў (настаўнік Лукаўскай СШ Вячаслаў Пацук). Выклікалі цікавасць і праведзеныя камбінаваныя майстар-класы. Іх правялі настаўнікі раённай гімназіі Таццяна Жыгалава, Ганна Мартысюк, Нелі Шпетная і Святлана Пуціна, Ала Грыцэнка, Людміла Сцепанюк. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам абласнога семінару быў прапанаваны фрагмент творчай справаздачы ўдзельнікаў рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі творчай самарэалізацыі асобы ў адукацыйнай прасторы вольнага часу event-менеджменту мастацка-эстэтычнай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”.

                                                                                                                                             Мікалай НАВУМЧЫК