Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.08.2017

Рэсурсы, вопыт, задачы прафесійнай рэалізацыі асобы

Напярэдадні новага навучальнага года ў ГДК прайшла традыцыйная жнівеньская нарада педагогаў Маларытчыны. Каб абмеркаваць актуальныя і надзённыя пытанні ў адукацыі і выхаванні,  падвесці вынікі работы за мінулы навучальны год, вызначыць асноўныя вектары, перспектывы, стратэгію, тэндэнцыі, прыярытэты развіцця гэтай сферы на 2017/2018 навучальны год, на вялікі раённы педагагічны савет сабраліся не толькі тыя, хто выхоўвае і вучыць дзяцей. Важнасць прафесіі настаўніка пацвярджаецца і тым, якую ўвагу ўдзяляюць яму органы мясцовай улады. У галоўным педагагічным форуме педагогаў Маларытчыны прыняў удзел Мікалай Шум, старшыня райвыканкама, Пётр Губей, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, а таксама Лідзія Раманюк, старшыня абласнога грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.

Перад пачаткам пленарнага пасяджэння была арганізавана выстава, дзе свае напрацоўкі метадычнага майстэрства прадставілі педагогі ўстаноў адукацыі Маларытчыны па некалькіх накірунках.

На абмеркаванне жнівеньскай нарады была вынесена тэма: “Адукацыя Маларытчыны: рэсурсы, вопыт, задачы прафесійнай рэалізацыі асобы”. З асноўным дакладам выступіла Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму.Звяртаючыся да прысутных, яна адзначыла, што ў раёне створаны неабходныя ўмовы для навучання і выхавання дзяцей, праяўляецца клопат аб іх здароўі і бяспецы, прымаюцца своечасовыя меры па прафiлактыцы негатыўных з’яў. У сваім дакладзе Таццяна Міхайлаўна падрабязна і грунтоўна спынілася на тым, што ўжо зроблена і дасягнута і над вырашэннем якіх актуальных пытанняў будуць яшчэ працаваць усе педагагічныя калектывы ўстаноў адукацыі Маларытчыны. Звернем увагу на некаторя моманты выступлення.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму гаварыла ад педагагічных кадрах, іх прафесійным майстэрстве. Для выяўлення, распаўсюджвання і ўкаранення перадавых ідэй і знаходак, абменам педагагічным вопытам, павышэння прафесіяналізму ў мінулым навучальным годзе, напрыклад, прайшоў фестываль метадычных матэрыялаў “Сучасная адукацыя: ад педагагічнага майстэрства – да якасці”, раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года - 2017”.

Па словах Т.М.Лаўрэенка, для сістэмы дашкольнай адукацыі раёна характэрны роўныя стартавыя магчымасці для дзяцей дашкольнага ўзросту. Пры гэтым акцэнт робіцца на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця кожнага дзіцяці ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі. Даступнасць дашкольнай адукацыі пацвярджаецца высокім працэнтам ахопу дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – 97,3%. Забяспечаны 100% ахоп дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы.

-Асноўным накірункам дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, - гаварыла Таццяна Лаўрэенка, - з'яўляецца забеспячэнне якасці адукацыі, стварэнне ўмоў, якія гарантуюць навучэнцам комплекснае асобаснае і сацыяльнае развіццё, што дазваляе ім быць паспяховымі ў жыцці, прыносіць карысць дзяржаве.

У мінулым навучальным годзе працягвалася вывучэнне прадметаў у рамках профільнай падрыхтоўкі. Было адкрыта 5 профільных класаў і 3 групы на базе раённай гімназіі, Лукаўскай і Олтушскай сярэдніх школ. Таксама функцыянаваў прававы клас у СШ №1. У параўнанні з папярэднім навучальным годам павялічылася колькасць прадметаў (да 10), якія вывучаліся на павышаным узроўні. Колькасць навучэнцаў, якія вывучаюць прадметы на гэтым узроўні, вырасла з 72 да 117.

Паводле папярэдніх дадзеных, паступленне выпускнікоў 2017г. ва ўстановы вышэйшай адукацыі склала 53,4% (у 2016г. - 51,9%, у 2015г. - 47,1%). Якасны ўзровень падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ паказалі выпускнікі раённай гімназіі (78,7%), Ляхавецкага д/с-СШ (75%), СШ № 1 (60%), Ланской сярэдняй школы (60%). Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі працягнуць навучанне 44,8% выпускнікоў 11-х класаў.

Т.М.Лаўрэенка звярнула ўвагу прысутных і на вынікі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. На ІІІ этапе каманда раёна сёлета заваявала 4 дыпломы: 2 дыпломы II ступені, 2 - III ступені. На заключным этапе вучань 10 класа СШ № 2 Уладзіслаў Ярмашук узнагароджаны дыпломам III ступені (настаўнік С.І.Марашчук).

Таццяна Лаўрэенка падкрэсліла, што ў галіне інфарматызацыі палепшыўся паказчык забяспечанасці навучэнцаў персанальнымі камп’ютарамі. Цяпер ён складае 1 камп’ютар на 8 вучняў. Ва ўстановах адукацыі выкарыстоўваецца 31 мультымедыйны праектар, 7 інтэрактыўных дошак (у СШ № 1, Лукаўскай і Хаціслаўскай СШ, па 2 - у раённай гімназіі і СШ № 2).

Магчымасць доступу да глабальных інфармацыйных рэсурсаў забяспечана ва ўсіх установах адукацыі. Ажыццяўляецца электронны дакументаабарот, функцыянуе лакальная сетка ў раённай гімназіі, СШ № 1, Лукаўскай СШ. Сем устаноў адукацыі раёна падключаны да электроннага сэрвісу “Электронны дзённік/Электронны журнал”.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму прааналізавала сістэму ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Т.М.Лаўрэенка падкрэсліла, што рэалізуюцца мерапрыемствы раённай комплекснай праграмы выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2017-2020 гады. Немалаважны рэсурс грамадзянска-патрыятычнага выхавання - дзіцяча-юнацкі турызм, які з’яўляецца ўнікальным спосабам выхавання культуры правядзення змястоўнага і актыўнага вольнага часу, далучэння да гістарычнай спадчыны нашай радзімы. У мінулым навучальным годзе праведзена 136 паходаў, 663 экскурсіі. Ва ўстановах адукацыі раёна функцыянуе 11 музеяў і 1 музейны пакой. Назапашаны краязнаўчы матэрыял музеяў выкарыстоўваецца ў правядзенні навучальных і факультатыўных заняткаў, мерапрыемстваў выхаваўчага характару. Асаблівая ўвага надаецца працоўнаму выхаваннi навучэнцаў. Штогод арганізуецца выставы-кірмашы вырабаў навучэнцаў і педагагічных работнікаў “Горад майстроў” на раённым свяце “Дзень горада”. У летні перыяд арганізаваны вучнёўскія працоўныя вытворчыя брыгады, вытворчыя звёны, школьныя лясніцтвы, другасная занятасць праз упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама…

Затым быў абмеркаваны даклад. Вопытам работы аб занятасці вучняў сельскай школы як спосабе самарэалізацыі і прафарыентацыі падзялілася Марыя Афанасенка, дырэктар Гвозніцкага д/с-СШ, аб фарміраванні пазнавальнай цікавасці вучняў праз арганізацыю даследчай дзейнасці на І ступені навучання расказала Вікторыя Астапук, настаўніца пачатковых класаў СШ №1, аб здароўезберагальным падыходзе да арганізацыі жыццядзейнасці дзяцей ва ўмовах рознаўзростных груп гаварыла Алена Данілюк, загадчыца Чарнянскага дзіцячага сада, аб падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву па накірунках лёгкай атлетыкі пазнаёміў прысутных Сяргей Астапук, трэнер-выкладчык Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна. 

Падвёў вынікі работы педагагічнай канферэнцыі Мікалай Шум, старшыня райвыканкама. Мікалай Мікалаевіч акцэнтаваў увагу прысутных на сацыяльна-эканамічных перспектывах развіцця сістэмы адукацыі раёна на 2017/2018 навучальны год.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўдзельнікі нарады віталі 21 маладога спецыяліста, што ўжо ўліліся ў рады настаўніцтва Маларытчыны. Высокая ацэнка работы педагогаў рэгіёна была замацавана ўзнагародамі. Традыцыйна лепшыя педагогі раёна атрымалі граматы ўпраўлення адукацыі, райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму. Павага і прызнанне педагагічнай працы з’яў­ляецца выдатным стымулам для далейшага развіцця і прафесійнага росту.

Завяршылася штогадовая жнівеньская сустрэча педагогаў творчым канцэртам, які падрыхтавалі ўдзельнікі і пераможцы раённых, занальных, абласных і міжнародных творчых конкурсаў і фестывалей.

                                                              Мікалай Навумчык