Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.07.2017

Лепшы шахматыст і шашыст лета

Падчас летніх канікул педагогамі Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праводзіцца шмат мерапрыемстваў, якія накіраваны на прапаганду і папулярызацыю заняткаў здаровым ладам жыцця. Апошняе таму пацвярджэнне – традыцыйны турнір па шахматах і шашках сярод рознаўзроставых атрадаў. Кемлівасць і майстэрства дэманстравалі хлопцы і дзяўчаты 8-12 гадоў устаноў адукацыі г. Маларыта. Яны, як сапраўдныя майстры стратэгіі і тактыкі, “хадзілі” па полі і вырываліся ў “дамкі”.

- Такія спаборніцтвы мы праводзім штогод, каб вызначыць лепшых шахматыстаў і шашыстаў лета, - кажа Ніна Алесіюк, дырэктар Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. - Гульня ў шахматы і шашкі карысная для людзей любога ўзросту, а найбольш – для дзяцей. Мерапрыемства, якое сабрала больш за 30 чалавек, падарыла яго ўдзельнікам многа станоўчых эмоцый і ўражанняў, выклікала спартыўны азарт. Многія дзеці з нецярпеннем чакаюць гэтых штогадовых спаборніцтваў і прымаюць удзел у іх ужо не раз.

Выніковая турнірная табліца выглядае так. Лепшы вынік у спаборніцтвах па шахматах у асабістым заліку паказаў Ілья Цярэшка (СШ № 1). У тройку лідараў увайшлі таксама Мікіта Сезік (раённая гімназія, ІІ месца) і Стас Пілецкі (СШ № 2, ІІІ месца). На шашачных досках не было роўных Арыне Алесіюк, якая заняла першае месца (раённая гімназія). Другім прызёрам стаў Дзяніс Тышчук (СШ № 2), трэцім - Аляксандра Алесік (СШ № 1).

- Я перавагу аддаю шашкам, - гаворыць Арына Алесіюк (закончыла 5 “А” клас). – У гэтай гульні шмат прастору для думкі, акрамя таго, гэтая яна дапамагае развіваць лагічнае мысленне, трэніруе работу мозга, дысцыплінуе разумовую дзейнасць. На мерапрыемства я прыйшла з сябрамі, каб праверыць свае “шашачныя” сілы.

Спаборніцтвы прайшлі на высокім узроўні і ў атмасферы сяброўства. Пераможцы турніру ўзнагароджаны дыпломамі.

Мікалай НАВУМЧЫК