Архіў навін - Аддзел па адукацыі Маларыцкага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.09.22

Аб удзеле ў рэспубліканскім дыктанце “Дзень народнага адзінства”

16 верасня 2022 года вучні VIII – XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна  прымуць удзел у рэспубліканскім дыктанце“Дзень народнага адзінства”, прымеркаваным да Дня народнага адзінства і Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які пройдзе 19 по 23 верасня 2022 года. 

Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

 

 Трансляцыя дыктанта пачнецца ў 13.30.