Cемінар - Аддзел па адукацыі Маларыцкага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Cемінар

Аб ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі

З мэтай удасканалення форм і метадаў патрыятычнага выхавання вучняў з 1 верасня мінулага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Маларытчыны, як і па ўсёй краіне, уведзена новая пасада “Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні”. Галоўнай яго задачай з’яўляецца арганізацыя і каардынацыя ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі, накіраванага на фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Айчыне, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны і авалодання неабходнымі для гэтага ведамі, уменнямі і навыкамі, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння з усімі патэнцыяльнымі суб’ектамі ваенна-патрыятычнага выхавання.

Нядаўна быў праведзены семінар “Ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі ў сістэме работы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Маларытчыны”. Падчас яго адкрыцця начальнік аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Таццяна Лаўрэенка адзначыла, што асаблівую ўвагу дзяржава надае грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Яно павінна быць накіравана на тое, каб маладыя людзі з дзяцінства вучыліся любіць сваю Радзіму, ганарыліся ёю, адчувалі ўпэўненасць у будучыні і мелі жаданне рабіць усё для таго, каб яна заставалася мірнай і спакойнай.

Між іншым, цяпер ва ўстановах адукацыі Маларытчыны уведзена 15 штатных адзінак кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Яны адсутнічаюць у тых школах, дзе колькасць вучняў  меншая чым 40 чалавек. Гэта Гвозніцкая СШ, Замшанская БШ і Радзежская СШ.

Падчас семінара таксама выступілі ваенный камісар раёна Аляксандр Праўдзін і вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннага камісарыята Рыгор Тарасавец. Яны гаварылі пра ваенна-патрыятычнае выхаванне ў канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Маларыцкага РАУС Марына Півавар і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранічнай заставы “Макраны” пагранічнай камендатуры “Маларыта” капітан Цімур Цыплакоў расказвалі адпаведна аб арганізацыі супрацоўніцтва паміж  аддзелам унутраных спраў, пагранічнай камендатурай і ўстановамі ўдукацыі  раёна па ваенна-патрыятычным выхаванні вучняў. Вопытам работы па тэме семінара падзяліўся кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні раённай гімназіі Леанід Лук’янчук. Ён падкрэсліў, што асноўная яго задача – гэта стварэнне цэласнай сістэмы ваенна-патрыятычнага і грамадзянскага выхавання ва ўстанове адукацыі, арыентаванага на станаўленне і развіццё асобы, гатовай жыць у дэмакратычным грамадстве і прававой дзяржаве, свабоднай, якая валодае пачуццём уласнай годнасці, гуманістычна арыентаванай, любіць сваю сям’ю, родны край, Рэспубліку Беларусь.

Падчас работы семінара размова таксама вялася і аб патэнцыяле  грамадскіх аб’яднанняў і іх ролі ў ідэалагічным, ваенна-патрыятычным выхаванні вучняў.