Архіў навін - Аддзел па адукацыі Маларыцкага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.05.21

Оздоровление и занятость детей летом в Малоритском районе

Маларыцкі раённы вы­канаўчы камітэт сваім рашэннем зацвердзіў план ар­ганізацыі азда­раўлення дзяцей на лет­ні перыяд 2021 го­да. За кошт срод­каў рэс­публіканскага бюджэту плануецца  азда­равіць 360 дзяцей  у лагерах з кругласутачным зна­­ходжаннем, 590 – у ла­герах з дзённым знаходжаннем. 

Летняя аздараўленчая кам­панія традыцыйна будзе на­кі­равана на захаванне і ўма­цаванне здароўя дзяцей, са­цыяльную абарону і падтрымку найбольш неабароненых катэгорый дзяцей з малаза­бяспечаных, шматдзетных сем’яў,  дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-сірот, дзяцей, якія стаяць на ўліку, а таксама на забеспячэнне вычарпальных умоў бяспечнага знаходжання ў лагерах з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, якая складваецца.

Плануецца, што азда­раў­лен­не дзяцей з кругласутачным іх знаходжаннем будзе ар­га­нізавана на базе лагера “Равеснік” (усяго 156 чалавек у чатырох 18-дзённых зменах),  у шасці ўстановах адукацыі (усяго 204 чалавекі, на базе раённай гімназіі, СШ №1 і СШ №2 (па 45 дзяцей), Ланской СШ (25), Макранскай СШ (24), Гвозніцкага д/с-СШ (20)). Лагеры працы і адпачынку з 3 па 23 чэрвеня (з выхадным днём у нядзелю) будуць функцыянаваць на базе раённай гімназіі (17 чалавек), СШ №1 (15), СШ №2 (18), а таксама ў прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці (20 чалавек, з 5 па 22 ліпеня, з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю).

Акрамя таго,  плануецца, што аздараўленне дзяцей (з выхаднымі днямі ў нядзелю) будзе арганізавана з 3 па 23 чэрвеня ў 12 установах адукацыі: Хаціслаўскай і Лукаўскай СШ (па 40 чалавек), Мельніцкай БШ (30), Вялікарыцкай СШ (22), Дарапеевіцкім д/с-СШ, Чарнянскай СШ, Арэхаўскай СШ і Ляхавецкім д/с-СШ (па 20), Зам­шанскай БШ, Радзежскай СШ, Збуражскім д/с-СШ і Па­жэжынскай БШ (па 15).

У 11 установах адукацыі пра­дугледжана арганізацыя за­ня­тасці 174 чалавек падчас летніх канікул у вучнёўскіх выт­ворчых брыгадах. У іх вучні будуць вырошчваць гародніну, бульбу, аднагадовыя кветкавыя культуры, даглядаць за садам, працаваць на зернетаку, вырабляць швейную і сувенірную прадукцыю і інш. Ва ўсіх установах адукацыі Маларытчыны прадугледжана занятасць 1136 дзяцей у вучнёўскіх вытворчых звеннях. Яны будуць вырошчваць, напрыклад, зерневыя і кветкавыя культуры, клубніцы, парэчкі, агур­кі,  памідоры,  буракі,  кабачкі і інш.

Падчас летніх канікул ва ўсіх установах адукацыі раёна спланавана занятасць 394 дзя­цей у 26 рознаўзроставых атрадах па месцы жыхарства. Вучні Вялікарыцкай СШ (10 чалавек), Чарнянскай СШ (10 чалавек), Гвозніцкага д/с-СШ (15 чалавек) будуць заняты пад­час летніх канікул і ў школьных лясніцтвах.

Рашэннем райвыканкама таксама на перыяд летніх канікул зацверджаны план азда­раўлення дзяцей, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях,  дзіцячых дамах сямейнага тыпу,  і тых дзяцей, які знаходзяцца ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях, на базе аздараўленчага лагера “Равеснік”.

Між іншым, ва ўсіх азда­раў­ленчых лагерах, вытворчых брыгадах і звеннях, роз­­наўзроставых атрадах, школь­­ных лясніцтвах будуць створаны неабходныя ўмо­вы па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання каро­навіруснай інфекцыі з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Источник: Голас часу