ЁЛКА-ФЭСТ-2016 - Аддзел па адукацыі Маларыцкага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

ЁЛКА-ФЭСТ-2016

З 5 па 13 лістапада ў Брэсцкай вобласці прайшлі этапы рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак «Ёлка-Фэст – 2016». У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел педагогі і іх групы падтрымкі з 17 раёнаў вобласці (усяго - 26 пар).

Дыпломам ДУА «БГОЦМТ» ў спецыяльных намінацыях былі ўзнагароджаны ўдзельнікі ўстановы адукацыі Маларыцкага раёна:

- «За лепшую актывізацыю аўдыторыі ў навагодняй праграме» -

Люльковіч Алена Сцяпанаўна, Анатоль Мікалаевіч Барысюк ДУА «Хотиславская СШ», Маларыцкага раёна;

26 лістапада ў УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці» прайшоў заключны абласны этап Рэспубліканскага агляду - конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак «Ёлка-Фэст - 2016», у якім прынялі ўдзел 6 пар - лепшыя Дзяды Марозы і Снягуркі з розных раёнаў нашай вобласці.

Усе пары, якія прымалі ўдзел у фінальным мерапрыемстве, былі адзначаны дыпломамі фіналістаў, а таксама 7 пар былі адзначаны спецыяльнымі дыпломамі ў намінацыях.

Дыпломам 3 ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Лепшая навагодняя сюжэтна-гульнявая праграма»:

3 месца – Лишуга Юрый Мікалаевіч, Шабогина Ала Мікалаеўна ДУА «Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».