Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.06.2017

Дыплом – за новы від тэставых заданняў

У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (г.Мінск) падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу метадычных праектаў і метадычных распрацовак “Дапаможам ідэям працаваць”. Творчае спаборніцтва праводзілася з лютага па чэрвень 2017 г. з мэтаю  павышэння эфектыўнасці і якасці метадычнай дзейнасці, стварэння ўмоў для прафесійнага росту, выяўлення эфектыўнага вопыту метадычнай работы праз стварэнне праектаў і метадычных распрацовак, арыентаваных на павышэнне якасці дадатковай адукацыі дарослых. На завочны этап конкурсу паступіла 178 матэрыялаў з усіх рэгіёнаў краіны. Для ўдзелу ў выніковым вочным этапе спаборніцтва кампетэнтнае журы адабрала 20 лепшых работ. Падчас яго канкурсанты презентавалі свае напрацоўкі ў форме стэндавых дакладаў. Ацэньвалі прадстаўленыя работы эксперты – кіраўнікі метадычных падраздзяленняў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Маларытчыну і Брэстчыну ў фінале конкурсу прадстаўляў Мікалай Іванавіч Навумчык, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”, член савета асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь “Імкненне”. Яго метадычная распрацоўка “Тэставыя заданні на ўроках беларускай літаратуры” адзначана Дыпломам ІІ ступені.

У конкурснай рабоце Мікалая Іванавіча разглядаецца пытанне павышэння эфектыўнасці ўрокаў беларускай літаратуры, умовы фарміравання станоўчай матывацыі і цікавасці вучняў да вывучэння роднай літаратуры. Аўтарам прапаноўваецца новы від праверкі ведаў вучняў пры дапамозе тэстаў-ліній, ці тэстаў-малюнкаў, прапаноўваеццаіх методыка правядзення, а таксама абгрунтоўваецца мэтазгоднасць прымянення тэстаў-ліній на ўроках. Распрацоўка адрасавана настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Источник: районная газета «Голас часу»