Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.06.2017

Сімвал будучыні – яркай і светлай

Адзінаццаць гадоў таму за руку з татамі і мамамі яны ішлі на першы ў сваім жыцці ўрок. Цяпер, у вячэрніх сукенках і касцюмах, прыгожыя і пасталелыя, разам з бацькамі і настаўнікамі, якія ўвесь гэты час былі іх праваднікамі ў краіне ведаў, выпускнікі-2017 ідуць святочнай калонай па галоўнай вуліцы горада… 

На плошчы па трады­цыі іх ужо чакаюць прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Шумам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Пятром Губеем, кіраўнікі аддзела адукацыі спорту і турызму, Маларыцкага благачыння, а таксама маларытчане, для якіх раённы выпускны баль штогод становіцца яркай і доўгачаканай падзеяй.

Прыгожыя словы і па­жаданні, песні і танцавальныя нумары, слёзы радасці блізкіх, развітальны вальс – у гэты пятнічны вечар усё для іх – маладых, перспектыўных, энергічных.

Кацярына Дацык, Ілья Мішчук, залатыя медалісты раённай гімназіі і СШ №2 г. Маларыта, выконваюць прыемную і ганаровую місію – узнімаюць дзяржаўны флаг. Першым звяртаецца да выпускнікоў, віншуе іх з паспяховай здачай экзаменаў, жадае ім правільна вызначыцца з будучай прафесіяй Мі­калай Шум, старшыня райвыканкама.

- Нядаўна для вас прагучаў апошні званок, пачаліся экзамены, і вось ужо вы ў прыгожых ўборах стаіце перад намі. Наперадзе чакаюць яшчэ больш сур’ёзныя іспыты і нялёгкі выбар. Але на жыццёвым шляху вам заўсёды будуць дапамагаць і падтрымліваць вас бацькі і блізкія людзі. Не забывайце пра іх, памятайце родную школу і настаўнікаў. Спадзяемся, што многія з вас, вярнуўшыся дамоў спецыялістамі, будуць будаваць будучыню Маларытчыны.

Залатыя медалі, прэміі райвыканкама, падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” сваёй шматгадовай стараннай працай на школьнай “перадавой” заслужылі Кацярына Дацык і Андрэй Хапаль з раённай гімназіі, Ксенія Кулічык, Ілья Мішчук і Вікторыя Сацюк з другой гарадской школы, Любоў Мошчык з Олтушскай сярэдняй школы. Сярэбраныя медалі Мікалай Шум і Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама, уручалі Ангеліне Федасюк з раённай гімназіі і Юліі Бурштын, выпускніцы Хаціслаўскай сярэдняй школы.

Цёплыя словы ад усіх настаўнікаў, якія адзінаццаць гадоў што­дня вучылі галоўнаму – быць добрымі людзьмі, выказала Наталля Зезюкова, дырэктар Олтушскай сярэдняй школы. З хваляваннем і гонарам глядзелі на сваіх дарослых дзяцей бацькі. Ларыса Жлукта ад іх імя павіншавала выпускнікоў-2017. Да самага сэрца даляталі словы благачыннага цэркваў Маларыцкай акругі айца Віктара. І вось месца ля мікрафона займае Лізавета Саўчук, выпускніца раённай гім­назіі.

- Выпускны баль – сімвал будучага, такога ж яркага і светлага, – гаворыць выпускніца. – Настае час нам даказаць, што школьныя гады прайшлі недарэмна.

Падарункамі для гасцей свята ад выпускнікоў стаў вальс у выкананні танцавальнага калектыву выпускнікоў гімназіі і песня “Выпускны” ад Аксаны Анішчук, выпускніцы Лукаўскай сярэдняй школы.

Адзін з самых урачыстых момантаў свята – калі паветраныя шары выпускнікоў узнімаюцца ў блакітнае неба. Вось яны: белыя, чырвоныя, зялёныя – сімвал юнацкіх мар, пралятаюць над родным горадам.

Пад гукі ансамбля ба­ра­баншчыц, дружныя апладысменты вы­пуск­нікі-2017 раённай гімназіі, гарадскіх школ, а таксама Олтушскай, Хаціслаўскай, Лукаўскай школ пакідаюць гарадскую плошчу. З гэтай хвіліны кожны з іх будзе крочыць сваёй дарогай. Пажадаем, каб шлях іх быў лёгкім і багатым на магчымасці.

Источник: районная газета «Голас часу»