Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.10.2017

У школе вучаць розным прадметам

У школе вучаць розным прадметам — фізіцы, хіміі, замежнай мове… Але ніхто не вучыць таму, як трэба карыстацца фінансамі, бо прадмета такога ў школе няма. Таму алімпіяду па фінансавай граматнасці можна лічыць ўнікальнай. Вучні да яе рыхтуюцца самастойна.

На базе Маларыцкай СШ №1 20 кастрычніка прайшоў другі этап (раённы) рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. У ім прынялі ўдзел вучні ўстаноў адукацыі Маларытчыны: 18 адзінаццацікласнікаў, 24 – дзесяцікласнікі. Акрамя таго, 2 дзевяцікласнікі выступалі за 10 клас.

Алімпіяда праводзіцца ў форме тэсціравання з мэтаю павышэння фінансавай граматнасці вучняў: папулярызацыі іх ведаў у вобласці фінансаў, фарміравання практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і накаплення, кантролю сваіх даходаў, расходаў і даўгоў, развіцця фінанса-вай культуры і ўмацавання фінансавай дысцыпліны вучняў.

Вынікі інтэлектуальнага спаборніцтва пацвердзілі дастаткова высокі ўзровень ведаў школьнікаў. Пераможцы ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці вызначаліся сярод усіх удзельнікаў па колькасці набраных балаў.

Першае месца заняла Ганна Якубчык, вучаніца 11 “Б” класа раённай гімназіі (настаўнік Ірына Сацюк). Другое месца журы прысудзіла Ніне Упярэнка, трэцяе – Наталлі Сымонік, абедзве з’яўляюцца вучаніцамі 10 класа Олтушскай СШ (настаўнік Кацярына Алесік).

Віншуем дзяўчат і жадаем ім поспехаў на трэцім этапе (абласным) рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, дзе яны хутка будуць абараняць гонар Маларытчыны.

Мікалай НАВУМЧЫК.