Архив новостей - Отдел по образованию Малоритского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.07.2017

Сустрэча-семінар “Этнавітальнасць і мульцікультурнасць у літаратуры Маларытчыны”

26 ліпеня ў раённай бібліятэцы прайшла сустрэча-семінар “Этнавітальнасць і мульцікультурнасць у літаратуры Маларытчыны”. Яе адкрыла Наталля Кузьміцкая, намеснік дырэктара бібліятэкі. У госці была запрошана Марыя Жыгалава, доктар педагагічных навук, кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі па сацыякультурных праблемах беларуска-польска-ўкраінскага пагранічча, прафесар кафедры беларускай і рускай моў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, сапраўдны член Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук РФ, заслужаны настаўнік Беларусі, аўтар больш за 200 навуковых прац, а таксама мастакі слова раёна.

Марыя Пятроўна звярнула ўвагу прысутных на развіццё сучаснай літаратуры і погляд айчынных і замежных навукоўцаў на само паняцце “рэгіянальная літаратура”, на яе ролю ў развіцці асобы і ўклад у развіццё айчыннай літаратуры. На канкрэтных прыкладах М.П.Жыгалава паказала ролю чытання ў развіцці інтэлекту пісьменніка, а значыць, і ў выбары актуальнай тэматыкі і праблематыкі, у абагачэнні стылявых адметнасцей лірыкі і прозы, у спосабах фарміравання характару лірычнага героя і дынамікі яго развіцця. Яна таксама пазнаёміла мясцовых пісьменнікаў з паняццем “моцная пазіцыя” твора, паказала на канкрэтных прыкладах, у чым яна праяўляецца, як дапамагае чытачу вызначаць тэму і ідэю мастацкага твора, якую ролю адыгрывае выбар назвы твора, рытма і рыфмы, сродкаў для фарміравання характару лірычнага героя, спосабаў пранікнення чытача ў падтэкст і выхад на шырокія філасофскія абагульненні. Была звернута ўвага і на жанравую, стылявую і тэматычную парадыгмы, мастацкую манеру, мову і стыль пісьменнікаў, спосабы адлюстравання імі навакольнага жыцця.

Амаль дзве гадзіны працягвалася сустрэча, на якой Марыя Жыгалава многа чытала на памяць, аналізавала творы, якія ўвайшлі ў яе новую кнігу, падкрэсліваючы іх ролю ў выхаванні моладзі. Марыя Пятроўна таксама гаварыла і аб уключэнні твораў мясцовых аўтараў у вучэбна-выхаваўчы працэс устаноў адукацыі, выкананні вучнямі вучэбна-даследчых работ.

М.П.Жыгалава адказала на пытанні мясцовых паэтаў, звязаных не толькі з яе літаратуразнаўчай дзейнасцю, але і з архіўнай, з гісторыяй выдання кніг за мяжой (у Германіі). Таксама было разгледжана пытанне этнавітальнасці і мульцікультурнасці ў творчасці пісьменнікаў нашага раёна.

Источник: районная газета «Голас часу»