Архіў навін - Аддзел па адукацыі Маларыцкага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.11.19

Асноўныя шляхі і формы арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі вучняў на трэцяй ступені адукацыі

На базе Маларыцкай раённай гімназіі прайшоў абласны семінар “Асноўныя шляхі і формы арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі вучняў на трэцяй ступені адукацыі” для спецыялістаў (метадыстаў) гарадскіх (раённых) вучэбна-метадычных кабінетаў Брэсцкай вобласці, якія курыруюць вучэбны прадмет “Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца”. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі і аддзел па адукацыі Маларыцкага райвыканкама.

Спачатку ўвазе ўдзельнікаў семінару была прапанавана выстава “Шчодрая талентамі родная старонка”, на якой былі прадстаўлены творчыя работы вучняў і педагогаў Маларыцкай раённай гімназіі, Лукаўскай СШ, Олтушскай СШ, Ланской СШ, Чарнянскай СШ, Радзежскай СШ, Хаціслаўскай СШ, Ляхавецкага д/с-СШ, Мельніцкай БШ, Пажэжынскай БШ, а таксама народных умельцаў Маларытчыны.

Мерапрыемства адкрыў метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра развіцця агульнай сярэдняй адукацыі на другой і трэцяй ступенях Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Аляксандр Чаркасевіч. Ён агучыў мэту, задачы, праблемнае поле семінару, пажадаў яго ўдзельнікам плённай і выніковай працы.

Віталі гасцей намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Станіслаў Ляшчук, а таксама начальнік аддзела па адукацыі Таццяна Лаўрэенка, якія расказалі пра адукацыйную прастору Маларытчыны на сучасным этапе, яе стан, перспектывы развіцця. Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Шульжык гаварыла аб метадычным суправаджэнні прафесійнага развіцця настаўнікаў тэхнічнай працы Маларытчыны.

Затым выступіла дырэктар раённай гімназіі Алена Серада, якая акцэнтавала ўвагу на тым, якія ствараюцца ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў вучняў і педагогаў ва ўстанове адукацыі.

Далей удзельнікі абласнога семінару наведалі майстар-класы педагогаў раёна. Іх правялі Васілій Сцепанюк (Лукаўская СШ) – па лозапляценні, Леанід Лук’янчук (раённая гімназія) – па рабоце лобзікам, Эдуард Засухін (Мельніцкая БШ) – па выбаре экслібрыса. Увазе ўдзельнікаў абласнога семінару таксама быў прадстаўлены вопыт работы на тэму: “Развіццё творчых здольнасцяў вучняў праз удзел у конкурсе работ даследчага характару “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. З ім падзяліліся вучні Дарапеевіцкага д/с-СШ, (“Адвал для міні-трактара”), Пажэжынскай БШ (“Флюгер з светадзіодным індыкатарам”), Хаціслаўскай СШ (“Інструменты нашых продкаў”).

Падчас семінару абмяркоўваліся і іншыя актуальныя і надзённыя пытанні. Грунтоўная размова ішла пра асноўныя шляхі і формы падрыхтоўкі вучняў на трэцяй ступені адукацыі, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы майстэрняў як умова эфектыўнага выкладання працоўнага навучання, адбылася прэзентацыя майстэрань Баранавіцкага, Драгічынскага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Лунінецкага, Пружанскага раёнаў, Маскоўскага раёна г.Брэста. Таксама разглядаліся асаблівасці адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета “Тэхнічная праца”. Пасля ўдзельнікаў семінару запрасілі на літаратурна-музычную кампазіцыю “Ад вытокаў да сучаснасці”, якую падрыхтавалі вучні раённай гімназіі. 

Пасля былі падведзены вынікі работы семінару. Яго ўдзельнікі абмяняліся меркаваннямі і выказалі словы ўдзячнасці за арганізацыю і правядзенне цікавага і карыснага мерапрыемства.