Архіў навін - Аддзел па адукацыі Маларыцкага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.12.17

Поспехі на конкурсах

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскіх конкурсаў літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі і даследчых работ “Тапаніміка роднага краю”, якія праводзіліся ў рамках рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Сярод 30 прадстаўленых матэрыялаў на конкурс у намінацыі “Літаратурны музей” пераможцам прызнаны літаратурны музей  А.С.Пушкіна Арэхаўскай СШ (кіраўнік Лідзія Іванаўна Закірава). Дыпломам першай ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны вучні 10 класа гэтай установы адукацыі Ксенія Курыловіч і Вераніка Сацюк, якія займаліся падрыхтоўкай матэрыялу для ўдзелу ў творчым спаборніцтве.

Выніковым стаў удзел вучняў устаноў адукацыі Маларытчыны і ў конкурсе даследчых работ. У намінацыі “Сельскія населеныя пункты” (узроставая катэгорыя 14 гадоў і старэйшыя) Дыпломам першай ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама адзначана работа Юрыя Крэня, вучня 11 класа Ланской СШ (настаўнік Дзяніс Анатольевіч Піпко), Дыпломам другой ступені - работа Аляксандры Алесік, вучаніцы 11 класа Олтушскай СШ (настаўнік Кацярына Станіславаўна Алесік). У намінацыі “Горад раённага падпарадкавання” (узроставая катэгорыя да 14 гадоў) Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны Дзмітрый Самасюк, вучань 8 “А” класа СШ №1 (настаўнік Юлія Мікалаеўна Касцевіч). Лаўрэатамі гэтага конкурсу сталі Аксана Літвіненка, вучаніца 9 класа, Лізавета Еграшына і Ганна Семянюк, вучаніцы 8 класа Пажэжынскай базавай школы (настаўнік Аляксандр Васільевіч Кардзялюк).

Работы пераможцаў накіраваны на рэспубліканскі этап конкурсу ў адпаведнасці з намінацыямі.

Мікалай  НАВУМЧЫК

(Источник: районная газета “Голас часу”)